Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 4:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Калі пачулі Санавалат і Товія, і Аравіцяне, і Аманіцяне, і Азацяне, што сьцены Ерусалімскія аднаўляюцца, што пашкоды пачалі папраўляцца, дык ім было вельмі прыкра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сталася, калі пачуў Санвалат, і Товія, і Арабы, і Аманяне, і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму і што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і арабы, і аманіцяне ды азотцы пачулі, што мур ерузалімскі паспяхова адбудоўваецца і што пашкоджанні пачалі выпраўляцца, то ўзлаваліся дужа;

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 4:7
29 Крыжаваныя спасылкі  

і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту.


І пасылаў на яго Гасподзь полчышчы Халдэяў, і полчышчы Сірыйцаў, і полчышчы Маавіцянаў, і полчышчы Аманіцянаў, - пасылаў іх на Юду, каб пагубіць яго па слове Госпада, якое Ён сказаў праз рабоў Сваіх прарокаў.


Пасля гэтага Маавіцяне і Аманіцяне, а зь імі некаторыя з стараны Мааніцкай, пайшлі вайною на Ёсафата.


Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх.


Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім было даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых.


Дачуўшыся пра гэта, Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, і Гешэм Аравіцянін сьмяяліся з нас і з пагардай казалі: што гэта за дзея, якую вы чыніце? Ужо ці ня думаеце вы ўзбунтавацца супроць цара?


Калі пачуў Санавалат, што мы будуем сьцяну, ён раззлаваўся і вельмі журыўся і зьдзекаваўся зь Юдэяў;


Мы аднак будавалі мур, і складзены быў увесь мур да палавіны яго. І народу хапала імпэту будаваць.


І згаварыліся ўсе разам пайсьці вайною на Ерусалім і разбурыць яго.


Калі пачулі пра гэта ўсе няпрыяцелі нашыя, і ўбачылі гэта ўсе народы, якія вакол нас, тады яны вельмі ўпалі ў вачах сваіх і спазналі, што гэта дзея зроблена Богам нашым.


і ўвесь зьмешаны народ, і ўсіх цароў зямлі Уца і ўсіх цароў зямлі Філістымскай, і Аскалон і Газу, і Экрон, і рэшткі Азота,


І захапіў Ісмаіл усю рэшту народа, што быў у Масіфе, дачок царовых і ўсю рэшту людзей у Масіфе, якіх Навузардан, начальнік целаахоўцаў, даручыў Гадоліі, сыну Ахікамаваму, і захапіў іх Ісмаіл, сын Натаніі, і выправіўся да сыноў Амонавых.


Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы сыноў Амонавых і за чатыры не пашкадую іх, бо яны расьціналі цяжарных у Галаадзе, каб пашырыць межы свае.


І зьнішчу жыхароў Азота і таго, які трымае жазло ў Аскалоне, і павярну руку Маю на Экрон, - і загіне рэшта Філістымлянаў, кажа Гасподзь Бог.


Абвясьцеце на дахах у Азоце і на дахах у зямлі Егіпецкай і скажэце: зьбярэцеся на горы Самарыі і паглядзеце на вялікае бясчынства ў ёй і на ўціскі сярод яе.


Чуючы гэта, яны расьпіраліся ад гневу і намышлялі забіць іх.


І раз'яюшыўся цмок на жанчыну і пайшоў, каб уступіць у бойку з астатнімі ад насеньня яе, якія захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.


І сказаў ім Наас Аманіцянін: я ўступлю з вамі ў спрымірэнства, але дзеля таго, каб выкалаць кожнаму з вас правае вока і тым самым пакласьці няславу на ўсяго Ізраіля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы