МАЦЬВЕЯ 22:33 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуўшы, люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, пачуўшы, натоўпы дзівіліся з вучэньня Ягонага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, чуючы гэта, людзі дзівіліся з вучэння Яго. |
Ісус сказаў ім у адказ: аддавайце кесаравае кесару, а Божае Богу. І зьдзіўляліся зь Яго.
Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сынагозе; і многія слухачы з подзівам казалі: адкуль у Яго гэта? што за мудрасьць дадзена Яму, і як такія дзівосы чыняцца рукамі Ягонымі?
І ўсе засьведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў мілаты, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын?