кожны, хто паступае ў падлік, павінен даваць палавіну сікля, сікля сьвяшчэннага; у сіклі дваццаць гераў: паўсікля дар Госпаду;
ЛІКІ 3:47 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі па пяць сікляў за чалавека, па сіклі сьвяшчэнным вазьмі, дваццаць гераў у сіклі Біблія (пераклад А.Бокуна) вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, паводле сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) вазьмі па пяць сікляў ад галавы, па вазе сікля святыні; сікль мае дваццаць гераў. |
кожны, хто паступае ў падлік, павінен даваць палавіну сікля, сікля сьвяшчэннага; у сіклі дваццаць гераў: паўсікля дар Госпаду;
Усяго золата, ужытага ў працу на ўсе прылады сьвятыні, золата, прынесенага ў дар, было дваццаць дзевяць талантаў і сямсот трыццаць сікляў, сікляў сьвяшчэнных;
У сіклі дваццаць гераў; а дваццаць сікляў, дваццаць пяць сікляў і пятнаццаць сікляў складаць будуць у вас міну.
Усякая ацэна твая павінна быць у сіклях сьвяшчэнных, дваццаць гераў павінна быць у сіклі.
дык ацэна твая мужчыну ад дваццаці гадоў да шасьцідзесяці павінна быць пяцьдзясят сікляў срэбраных, па сіклі сьвяшчэнным;
а ад месяца да пяці гадоў ацэна твая мужчыну павінна быць пяць сікляў срэбра, а жанчыне ацэна твая тры сіклі срэбра;
а выкуп за іх: пачынаючы з аднаго месяца, паводле ацэнкі тваёй, бяры выкуп пяць сікляў срэбра, па сіклі сьвяшчэнным, які ў дваццаць гераў;
ад першынцаў Ізраілевых узяў срэбра тысячу трыста шэсьцьдзясят пяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным,
і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,