Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 38:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Усяго золата, ужытага ў працу на ўсе прылады сьвятыні, золата, прынесенага ў дар, было дваццаць дзевяць талантаў і сямсот трыццаць сікляў, сікляў сьвяшчэнных;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Усяго золата, ужытага на работу, на ўсе працы ў сьвятыні, — а было гэта золата, [ахвяраванае] патрэсваньнем, — было дваццаць дзевяць талентаў і сямсот трыццаць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Усяго золата, што было ўзважана для работы над святыняй і што было прынесена ў дарах, было дваццаць дзевяць талентаў і семсот трыццаць сікляў па вазе сікля святога.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 38:24
13 Крыжаваныя спасылкі  

а выкуп за іх: пачынаючы з аднаго месяца, паводле ацэнкі тваёй, бяры выкуп пяць сікляў срэбра, па сіклі сьвяшчэнным, які ў дваццаць гераў;


вазьмі па пяць сікляў за чалавека, па сіклі сьвяшчэнным вазьмі, дваццаць гераў у сіклі


Усякая ацэна твая павінна быць у сіклях сьвяшчэнных, дваццаць гераў павінна быць у сіклі.


Маё срэбра і Маё золата, кажа Гасподзь Саваоф.


дык ацэна твая мужчыну ад дваццаці гадоў да шасьцідзесяці павінна быць пяцьдзясят сікляў срэбраных, па сіклі сьвяшчэнным;


калі хто ўчыніць злачынства і з памылкі згрэшыць супроць прысьвечанага Госпаду, няхай за віну сваю прынясе Госпаду са статку авечак барана без пахібы, паводле тваёй ацэны, срэбранымі сіклямі па сіклі сьвяшчэнным, у ахвяру павіннасьці;


і прыходзілі мужы з жонкамі, і ўсе па схільнасьці сэрца прыносілі пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і падвескі, усялякія залатыя рэчы, кожны, хто хацеў прыносіць золата Госпаду;


касіі пяцьсот сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, і алею аліўкавага гін;


і пакладзі ўсё на руку Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынясі гэта, патрасаючы перад абліччам Гасподнім;


скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы