Адзін скажа: «я - Гасподні», другі назавецца імем Якава; а іншы напіша рукою сваёю: «я - Гасподні», і назавецца імем Ізраіля.
ГАЛЯТАЎ 6:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нарэшце, няхай ніхто не дадае мне працы, бо я нашу пазнакі Госпада Ісуса на целе маім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Урэшце, няхай ніхто мне не робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Госпада Ісуса. |
Адзін скажа: «я - Гасподні», другі назавецца імем Якава; а іншы напіша рукою сваёю: «я - Гасподні», і назавецца імем Ізраіля.
І сказаў яму Гасподзь: прайдзі пасярод горада, пасярод Ерусаліма, і на ілбах людзей, якія смуткуюць і ўбольваюцца праз усе гідоты, што чыняцца сярод яго, зрабі знак.
Таму што мы пачулі, што некаторыя, выйшаўшы ад нас, устрывожылі вас сваімі казанямі і пахіснулі вашыя душы, кажучы, што трэба абразацца і трымацца закона, чаго мы ім не даручалі;
Бо як памнажаюцца ў нас цярпеньні Хрыстовыя, памнажаецца Хрыстом і суцяшэньне нашае.
заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава адкрылася ў целе нашым.
якое, аднак, ня іншае, а толькі ёсьць людзі, якія зводзяць вас і хочуць перавярнуць зьвеставаньне Хрыстовае.
каб спазнаць Яго, і сілу ўваскрэсеньня Ягонага, і мець удзел у пакутах Ягоных, прыпадобніцца да Яго ў сьмерці,
Сёньня радуюся ў цярпеньнях маіх за вас і дапаўняю нястачу ў плоці маёй скрухаў Хрыстовых за цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
Сачэце, каб хто ня страціў мілаты Божае; каб які «горкі корань, калі вырасьце, не нарабіў шкоды», і каб ім не апаганіліся многія»;
І сказаў Ісус: за тое, што ты навёў на нас бяду, Гасподзь на цябе наводзіць бяду ў дзень гэты. І пабілі яго ўсе Ізраільцяне камянямі, і спалілі іх агнём, і накідалі на іх каменьня.
І ён зробіць тое, што ўсім - малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і рабам - пакладзена будзе кляймо на правую руку іхнюю альбо на лоб іхні,
і што нікому нельга будзе ні купляць, ні прадаваць, акрамя таго, хто мае гэтае кляймо, альбо імя зьвера, альбо лічбу імя ягонага.