Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
ВЫСЛОЎІ 6:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Захавай, сыне мой, пастановы бацькі свайго і не адкідай запавету маці сваёй; |
Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
І паслухаліся голасу Ёнадава, сына Рэхамавага, бацькі нашага, ва ўсім, што ён наказаў нам, каб ня піць віна ва ўсе дні нашыя, - мы і жонкі нашыя, і сыны нашыя і дочкі нашыя, -
Калі ў каго будзе сын упарты і непакорлівы, які ня слухаецца голасу бацькі свайго і голасу маці сваёй, і яны каралі яго, але ён ня слухаецца іх, -
Пракляты той, хто ліхасловіць бацьку свайго і маці сваю! І ўвесь народ скажа: амін.