Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 5:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Нашто, сыне мой, ты спакушаешся чужою і грэешся ў абдымках чужой?

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 5:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пакахаў цар Саламон многіх чужаземных жанчын, апрача дачкі фараонавай, Маавіцянак, Аманіцянак, Ідумэянак, Сіданянак, Хэтэянак,


Глыбокая прорва - вусны распусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды.


вочы твае будуць глядзець на чужых жонак, і сэрца тваё загаворыць распуснае;


Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе;


каб засьцерагчы цябе ад зласьлівай жанчыны, ад лісьлівага языка чужынкі.


каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі другога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае.


Вы скажаце: за што? За тое, што Гасподзь быў сьведка паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, супроць якой ты ўчыніў вераломства, тым часам як яна сяброўка твая і законная жонка твая.


Калі ты ненавідзіш яе, адпусьці, кажа Гасподзь Бог Ізраілеў; крыўда пакрые вопратку яго, кажа Гасподзь Саваоф; таму сачэце за духам вашым і не рабеце вераломна.