АМОСА 5:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму разумны маўчыць гэтым часам, бо ліхі гэты час. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага разумны ў гэты час маўчыць, бо гэта час ліхі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось чаму ў гэты час мудры маўчыць, бо гэта — час нядолі. |
Бо чалавек сваёй пары ня знае. Як рыбы ловяцца ў згубную сетку, як птушкі ў сілах заблытваюцца, так сыны чалавечыя за ліхі час хапаюцца, калі ён раптоўна находзіць на іх.
Але яны маўчалі і не адказвалі яму ні слова, бо ад цара быў загад: не адказвайце яму.
І яны сказалі яму: так кажа Эзэкія: дзень скрухі і кары і паганьбеньня - дзень гэты, бо дзеці прыйшлі нарадзіцца з улоньня матчынага, а сілы няма нарадзіць.
Але ніхто не спрачайся, ніхто не выкрывай другога; і твой народ - як тыя, што спрачаюцца са сьвятаром.
і возьме іх родзіч іхні альбо спальшчык, каб вынесьці косткі іх з дому, і скажа прыдомніку: «ці ёсьць у цябе яшчэ хто?» Той адкажа: «няма нікога». І скажа гэты: «маўчы! бо нельга згадваць імя Гасподняга».
Таму так кажа Гасподзь: вось, я намышляю навесьці на гэты род такое бедства, якога вы ня скінеце з шыі вашай, і ня будзеце хадзіць выпрастаўшыся; бо гэта час ліхі.
Я пачуў - і затрапятала нутроба мая; пры вестцы пра гэта задрыжалі губы мае, боль пранік у косьці мае, і хістаецца месца пад мною; а я павінен быць спакойны ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ мой рабаўнік яго.
Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць.