Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




АСІІ 4:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Але ніхто не спрачайся, ніхто не выкрывай другога; і твой народ - як тыя, што спрачаюцца са сьвятаром.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Але няхай ніхто не спрачаецца і ня ганіць іншага, бо народ твой — як той, хто спрачаецца са сьвятаром.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Аднак хай не будзе нікога, хто б асуджаў, ды нікога, хто б ганіў. І народ твой — як тыя, хто спрачаецца са святаром!

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 4:4
8 Крыжаваныя спасылкі  

А хто зробіць так дзёрзка, што не паслухаецца сьвятара, які стаіць там на служэньні прад Госпадам, Богам тваім, альбо судзьдзі, той павінен памерці, - і так вынішчы зло зь Ізраіля;


Таму разумны маўчыць гэтым часам, бо ліхі гэты час.


Прывязаўся да ідалаў Яфрэм; пакінь яго!


і возьме іх родзіч іхні альбо спальшчык, каб вынесьці косткі іх з дому, і скажа прыдомніку: «ці ёсьць у цябе яшчэ хто?» Той адкажа: «няма нікога». І скажа гэты: «маўчы! бо нельга згадваць імя Гасподняга».


І язык твой Я прыляплю да гартані тваёй, і ты анямееш і ня будзеш выкрывальнікам іх, бо яны мяцежны дом.


А яны сказалі: «прыйдзеце, складзем змову супроць Ераміі; бо ня зьнік жа закон у сьвятара, і рада ў мудрага, і слова ў прарока; прыйдзеце, паб'ем яго языком і ня будзем уважаць словам ягоным».


А яны ненавідзяць выкрывальніка ў браме і грэбуюць тым, хто кажа праўду.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы