ЁВА 5:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб імкнуцца ўгору. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але чалавек нараджаецца на пакуты, як зьнічкі — каб падымацца ўгору. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але чалавек спараджае працу, як птушкі ўзнімаюцца ў палёт. |
Ці ня вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж ня тое самае, што дні найміта?
Усё існае - поўніцца працай; ня можа ўсяго чалавек пакласьці на словы: не насыціцца бачаньнем вока; не напоўніцца слуханьнем вуха.
Бо што будзе мець чалавек ад працы сваёй і клопату сэрца свайго, якімі мазоліцца ён пад сонцам?
Бо ўсе яго дні - пакуты, і праца ягоная - смутак; нават і ўночы сэрца яго спакою ня мае. І гэта - марнасьць!
Навошта я выйшаў з нутрыны, каб бачыць працу і скрухі, і каб дні мае зьніклі ў няславе?
Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць.