ЁВА 29:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чакалі мяне, як дажджу, і, як дажджу позьняму, разьзяўлялі вусны свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж вясновы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж позні. |
У ясным позірку цара - жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае - як воблака з позьнім дажджом.
і не сказалі ў сэрцы сваім: убаімся Госпада Бога нашага, Які дае нам дождж раньні і позьні ў свой час, захоўвае нам сяміцы, назначаныя пад жніво.
Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара - зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю.
Прасеце ў Госпада дажджу ў час добрай патрэбы; Гасподзь блісьне маланкаю і дасьць вам шчодры дождж, кожнаму колас на полі.