ЁВА 24:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) прымушаюць хадзіць голымі, без адзеньня, і галодных кормяць каласамі; Біблія (пераклад А.Бокуна) Голыя ходзяць яны, без адзеньня, і галодныя носяць снапы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Голыя ходзяць яны, без адзення, і галодныя зносяць снапы. |
Калі будзеш жаць на полі тваім і забудзеш сноп на полі, дык не вяртайся па яго: няхай ён застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсіх дзеях рук тваіх.
Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа.