ЁВА 22:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хмары - заслона Ягоная, так што Ён ня бачыць, а ходзіць толькі па нябесным коле. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён і ходзіць па скляпеньні нябесным”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хмары — покрыва Яго, і не бачыць Ён нашых спраў, і ходзіць [толькі] па крузе нябесным”. |
Ён ёсьць Той, Які сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе - як саранча перад Ім; Ён распрасьцёр нябёсы, як тонкую тканіну, і расхінуў іх, як намёт пад жытло.
Ці можа чалавек схавацца ў патайнае месца, дзе Я ня бачыў бы яго? кажа Гасподзь. Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь.
Ён зладзіў вышнія харомы Свае на нябёсах і скляпеньне Сваё ўмацаваў на зямлі, заклікае воды марскія і вылівае іх па ўлоньні зямлі; Гасподзь - імя Яму.