Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 97 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 97

1 Псальма Давідава. Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.

2 Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.

3 Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.

4 Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;

5 сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;

6 з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.

7 Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;

8 хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы

9 прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы - па праўдзе.

Сачыце за намі:



Аб'явы