4 ЦАРСТВАЎ 20:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак [будзе], што ГОСПАД аздаровіць мяне і што на трэці дзень я ўвайду ў Дом ГОСПАДА?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Эзэкія Ісаю: якая азнака, што Гасподзь ацаліў мяне, і што пайду я на трэці дзень у дом Гасподні? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Эзэкія Ісаі: «Што за знак будзе, што Госпад аздаровіць мяне і што на трэці дзень я пайду ў святыню Госпада?» |
А для цябе, [Эзэкія], будзе знак: у гэтым годзе еш тое, што засталося ад сабранага [зерня], а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэці год сейце і зьбірайце, і саджайце вінаграднікі, і ешце плады іхнія.
«Вярніся і скажы Эзэкіі, правадыру народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае. Вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты ўвойдзеш у Дом ГОСПАДА.
І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і палажылі на скулу, і [Эзэкія] ачуняў.
І сказаў Ісая: «Гэта будзе табе знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД выканае слова, якое Ён прамовіў. Ці цень [сонечны на гадзіньніку Ахаза] мае прайсьці наперад на дзесяць прыступак, ці перайсьці назад на дзесяць прыступак?»
Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.
Ажывіць нас праз два дні, і на трэці дзень падніме нас, і мы будзем жыць перад абліччам Ягоным.
І адказаў ён Яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне нейкі знак, што гэта Ты гаворыш са мною.