Ты зробіш з іх печ вогненную ў час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.
2 ЦАРСТВАЎ 23:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто будзе дакранеацца іх, няхай узброіцца жалезам або цаўём дзіды, і паліць іх агнём дашчэнту». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а хто дакранецца да яго, узбройваецца жалезам альбо тронкай дзіды, і агнём спальваюць яго на месцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя». |
Ты зробіш з іх печ вогненную ў час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.
Я гневу ня маю. Калі хто Мне дасьць церне ці асот, Я выйду на вайну з ім і спалю іх [усіх] разам.
А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў.
Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'”».
А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.
А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».
Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.
Які ў полымі агню зьдзяйсьняе помсту над тымі, што ня ведаюць Бога і не паслухмяныя Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
а тая, якая прыносіць церні і асот, непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе — спаленьне.