Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 14:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І выслухае валадар, каб вызваліць служку сваю з рукі таго, хто хоча зьнішчыць мяне і сына майго і [пазбавіць] спадчыны Божай”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

мабыць, цар выслухае і выбавіць рабу сваю з рук людзей, якія хочуць зьнішчыць мяне разам з сынам маім са спадчыны Божай.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Можа, цар выслухае, каб вызваліць паслугачку сваю з рукі таго, хто хоча знішчыць мяне і сына майго разам са спадчыны Божай”.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 14:16
6 Крыжаваныя спасылкі  

І вось, я прыйшла ска­заць гаспадару майму, валадару, слова гэтае, бо гэты народ палохае мяне. І сказала служка твая: “Скажу я валадару, можа, ён выканае слова служкі сваёй.


Я — мірны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш усьмерціць горад і [зруйнаваць] маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?»


Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.


Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны.


Уласнасьць ГОСПАДА — народ Ягоны. Якуб — абшар спадчыны Ягонай.


І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.