І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і нажніцы, і місы, і крапільніцы, і кадзільніцы са шчырага золата; і ўваход у Дом, унутраныя дзьверы ягоныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы Дому сьвятыні — з золата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і нажы, і крапільніцы і чары, і латкі з золата самага чыстага; і дзьверы храма, - дзьверы яго ўнутраныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы храма ў сьвятыню, - з золата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя. |
І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.
і місы, нажніцы, крапільніцы са шчырага золата, і залатыя завесы да дзьвярэй Дому ўнутры, да [дзьвярэй] Сьвятога Сьвятых і да дзьвярэй Дому Сьвятога.
і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому [Божага].
І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.
І скончана была ўся праца, якую рабіў Салямон для Дому Божага. І прынёс Салямон сьвятыя [рэчы] Давіда, бацькі свайго, і срэбра, і золата, і ўсе начыньні палажыў у скарбніцу Дому Божага.
I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.
I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.
І ўзялі яны катлы, лапаткі, нажніцы, крапільніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім [карысталіся] пры служэньні.
Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны [дзьверы], і дзьве форткі — другія.