Бо не была спраўляная Пасха ад дзён судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля, і праз усе дні валадароў Ізраіля і валадароў Юды.
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І радзіліся валадар, і князі ягоныя, і ўся царква ў Ерусаліме, каб спраўляць Пасху ў другі месяц; Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пастанавіў на радзе цар і князі ягоныя і ўвесь сход у Ерусаліме - учыніць пасху ў другім месяцы, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі параіліся цар, і кіраўнікі, і ўся супольнасць у Ерузаліме, рашылі святкаваць Пасху ў другім месяцы. |
Бо не была спраўляная Пасха ад дзён судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля, і праз усе дні валадароў Ізраіля і валадароў Юды.
І сказаў Салямон усяму Ізраілю, начальнікам тысячаў і сотняў, і судзьдзям, і ўсім начальнікам у-ва ўсім Ізраілі, галовам [дамоў] бацькоў.
І паслаў Эзэкія да ўсяго Ізраіля і Юды, і таксама напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб яны прыйшлі ў Дом ГОСПАДА ў Ерусалім спраўляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
І сабралася ў Ерусаліме мноства народу спраўляць Сьвята Праснакоў у другі месяц, царква вельмі шматлікая.
І зарэзалі пасхальнае [ягня] ў чатырнаццаты дзень другога месяца. А сьвятары і лявіты засароміліся, і асьвяціліся, і прынесьлі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА,
І справіў Ёсія ў Ерусаліме Пасху для ГОСПАДА, і зарэзалі пасхальнае [ягня] ў чатырнаццаты дзень першага месяца.
Лепш хлопец бедны і мудры, чым валадар стары і дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.