2 ЛЕТАПІСАЎ 22:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Егашават, дачка валадара, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадарскіх, і завяла ў пакой спальны яго і карміцельку ягоную; і Егашават, дачка валадара Егарама, жонка Егаяды сьвятара, якая была сястрой Ахазіі, схавала [Ёаша] перад абліччам Аталіі, і тая не забіла яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ёсавэт, дачка царская, узяла Ёаса, сына Ахозіі, і выкрала яго з асяродзьдзя царскіх сыноў, якіх забівалі, і размясьціла яго і карміцельку яго ў спальным пакоі; і такім чынам Ёсавэт, дачка цара Ёрама, жонка Ёдая сьвятара, сястра Ахозіі, схавала Ёаса ад Гатоліі, і не забіла яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Ёсабэт, дачка цара, узяла Ёаса, сына Ахазіі, і ўкрала яго паміж сыноў цара, калі іх забівалі, і схавала яго разам з нянькай яго ў спальным пакоі. Ёсабэт ж, якая схавала яго, была дачкой цара Ярама, жонкаю Ёяды першасвятара, сястрой Ахазіі; і з-за таго Аталія не забіла яго. |
Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД, Бог ягоны, сьветач у Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага пасьля яго і ўмацаваць Ерусалім,
Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты.
Але не хацеў ГОСПАД выгубіць дом Давіда дзеля запавету, які Ён заключаў з Давідам, і дзеля таго, што Ён абяцаў даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе дні.
І Аталія, маці Ахазіі, убачыўшы, што памёр сын ейны, устала і выгубіла ўсё насеньне валадарскае ў доме Юды.
А ў сёмы год умацаваўся Егаяда, і заключыў запавет з начальнікамі сотняў: Азарыяй, сынам Ерахама, Ізмаэлем, сынам Егаханана, Азарыяй, сынам Адэда, Маасэем, сынам Адая, Элішафатам, сынам Зіхры.
I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае.
Гэта кажа ГОСПАД: «Калі знаходзіцца сок у гронках вінаградных і кажуць: “Ня нішчыце іх, бо ў іх дабраславенства”, так і Я зраблю дзеля слугаў Маіх, каб ня нішчыць усяго.