Глядзі цяпер, бо ГОСПАД выбраў цябе, каб ты пабудаваў Дом як сьвятыню. Будзь цьвёрды і рабі”».
2 ЛЕТАПІСАЎ 19:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў судзьдзям: «Глядзіце, што вы робіце; бо вы судзіце ня дзеля чалавека, але дзеля ГОСПАДА, і Ён з вамі ў справе суду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў судзьдзям: глядзеце, што вы робіце, вы чыніце ня суд чалавечы, а суд Госпада; і Ён з вамі ў справе суду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў суддзям: «Глядзіце, што робіце. Бо не з волі чалавека судзіце, але з волі Госпада, Які з вамі, калі каго судзіце. |
Глядзі цяпер, бо ГОСПАД выбраў цябе, каб ты пабудаваў Дом як сьвятыню. Будзь цьвёрды і рабі”».
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным і не патурай багатаму. Праведна судзі бліжняга твайго.
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»
Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.
Пачуўшы ж гэта, сотнік, пайшоўшы, паведаміў тысячніку, кажучы: «Глядзі, што ты маеш рабіць. Бо гэты чалавек — Рымлянін».
і сказаў ім: «Мужы Ізраільцяне, сьцеражыцеся адносна людзей гэтых, што маеце ўчыніць.
Не глядзіце на аблічча ў судзе, выслухайце як малога, так і вялікага. Ня бойцеся аблічча чалавека, бо гэта суд Божы. А справу, якая для вас будзе цяжкай, прынясіце да мяне, і я выслухаю яе”.
Толькі пільна намагайцеся выконваць прыказаньні і закон, які загадаў вам Майсей, слуга ГОСПАДА. Любіце ГОСПАДА, Бога вашага, і хадзіце па ўсіх шляхах Ягоных, захоўвайце прыказаньні Ягоныя, туліцеся да Яго і служыце Яму ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёю».