І таксама ў Ерусаліме паставіў Язафат [судзьдзяў] з лявітаў, са сьвятароў і з галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля для суду ГОСПАДА і для [вырашэньня] спрэчак. І яны вярнуліся ў Ерусалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 19:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў ён судзьдзяў у зямлі ў-ва ўсіх гарадах Юды, якія ўмацаваў, для кожнага гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў судзьдзяў на зямлі па ўсіх умацаваных гарадах Юдэі, у кожным горадзе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставіў суддзяў у зямлі, ва ўсіх гарадах Юдэі, у кожным умацаваным горадзе. |
І таксама ў Ерусаліме паставіў Язафат [судзьдзяў] з лявітаў, са сьвятароў і з галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля для суду ГОСПАДА і для [вырашэньня] спрэчак. І яны вярнуліся ў Ерусалім.
I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцідзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі.
І возьмуць іншыя камяні, і пакладуць на месца папярэдніх камянёў, і возьмуць іншую заправу, і атынкуюць дом.
А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Нікчэмны”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.
Не глядзіце на аблічча ў судзе, выслухайце як малога, так і вялікага. Ня бойцеся аблічча чалавека, бо гэта суд Божы. А справу, якая для вас будзе цяжкай, прынясіце да мяне, і я выслухаю яе”.