Дык чаму ты пагардзіў словам ГОСПАДА, робячы тое, што ліхое ў вачах Ягоных? Урыю Хета ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Ты забіў [Урыю] мячом сыноў Амона.
1 ЦАРСТВАЎ 24:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі Давіду людзі ягоныя: «Вось дзень, пра які казаў табе ГОСПАД: “Вось, Я даю ў рукі твае ворага твайго і зробіш з ім тое, што добра ў вачах тваіх”». І ўстаў Давід, і адрэзаў цішком крысо плашча Саўла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І казалі Давіду людзі ягоныя: вось дзень, пра які казаў табе Гасподзь: вось, Я аддам ворага твайго ў рукі твае, і зробіш зь ім, што табе заўгодна. Давід устаў і ціхенька адрэзаў край ад верхняй вопраткі Саўла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казалі ваяры Давіда яму: «Вось дзень, аб якім казаў табе Госпад: “Я выдам табе ворага твайго, і ты зробіш яму, як спадабаецца табе”». Устаў, такім чынам, Давід і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага. |
Дык чаму ты пагардзіў словам ГОСПАДА, робячы тое, што ліхое ў вачах Ягоных? Урыю Хета ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Ты забіў [Урыю] мячом сыноў Амона.
І задрыжэла сэрца Давіда пасьля таго, як ён палічыў народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».
і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад абліччам ГОСПАДА, пачуўшы тое, што прамоўлена супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты шаты свае, і плакаў перад абліччам Маім, Я выслухаў цябе, кажа ГОСПАД.
Бог, Які міласэрны да мяне, у міласэрнасьці Сваёй сустрэне мяне; Бог дасьць мне ўгледзець [перамогу] над ворагамі маімі.
І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы».