I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
1 ЦАРСТВАЎ 21:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давід паклаў словы гэтыя ў сэрцы сваім і моцна баяўся Анхуса, цара Гэцкага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід занепакоіўся ў сэрцы сваім дзеля слоў гэтых і дужа баяўся Ахіса, цара Гета. |
I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!
І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
І танчылі жанчыны, і сьпявалі, паўтараючы: «Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў».
І сказаў сьвятар: «Тут меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Эла. Вось, ён закручаны ў плашч і [ляжыць] пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».