Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 21:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 І Давід занепакоіўся ў сэрцы сваім дзеля слоў гэтых і дужа баяўся Ахіса, цара Гета.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Давід паклаў словы гэтыя ў сэрцы сваім і моцна баяўся Анхуса, цара Гэцкага.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 21:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.


У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.


ГІМЭЛЬ. Узвялічвайце Госпада са мною і давайце ўзнясём імя Яго ўсе разам.


Тапталі мяне непрыяцелі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе проці мяне, о Найвышэйшы!


Марыя ж захоўвала ўсе гэтыя словы, складаючы ў сэрцы Сваім.


І пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І Маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў Сваім сэрцы.


І спявалі жанчыны, радуючыся і кажучы: «Пабіў Саўл свае тысячы, а Давід свае дзесяткі тысяч».


Такім чынам, устаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыбыў да Ахіса, цара Гета.


І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі; і біў у брамы, і цякла сліна на бараду яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы