Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
1 ЦАРСТВАЎ 20:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ раз Ёнатан запрысяг Давіду любоў сваю, бо ён палюбіў яго, як душу сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў Ёнатан прысягаўся Давіду сваёй любоўю да яго, бо любіў яго, як сваю душу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яшчэ раз Ёнатан прысягнуў Давіду любоўю сваёю; бо ён так палюбіў яго, як сваю душу. |
Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
І Гедалія, сын Ахікама, сына Шафана, запрысягнуў ім і людзям іхнім, кажучы: «Ня бойцеся служыць Халдэйцам! Заставайцеся ў зямлі гэтай і служыце валадару Бабілонскаму, і будзе вам добра.
Калі будзе намаўляць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка твая, або жонка ўлоньня твайго, або сябра твой, якога [любіш], як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,
І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.