I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.
1 ЦАРСТВАЎ 1:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Гэлій засмуціўся, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраіля няхай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў Ілій і сказаў: ідзі зь мірам, і Бог Ізраілеў спраўдзіць просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэлі тады сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраэля хай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго». |
I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.
I клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» I паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
Ён жа сказаў ёй: «Дачка! Вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здаровая ад немачы тваёй».
І ён сказаў ім: «Ідзіце ў супакоі. ГОСПАДУ даспадобы дарога вашая, і падарожжа, у якое вы выбраліся».
Не лічы служкі тваёй за адну з дачок Бэліяла, бо я дзеля вялікага болю і смутку свайго гаварыла ўвесь час».
Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.
І сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі, бо мы прысягнулі абодва ў імя ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД будзе між мною і табой, і паміж насеньнем маім і насеньнем тваім на вякі”».
І ўзяў Давід з рук ейных усё, што яна прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі ў дом твой, бо я выслухаў голас твой і ўшанаваў аблічча тваё».
Дык цяпер вярніся, і ідзі ў супакоі, і ня будзь ліхім у вачах валадароў Філістынскіх».