1 ЦАРСТВАЎ 1:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго, і толькі варушыліся вусны ейныя, але голасу не было чуваць, і Гэлій думаў, што яна п’яная, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і як Ганна гаварыла ў сэрцы сваім, а вусны яе толькі варушыліся, і ня было чуваць голасу яе, дык Ілій прыняў яе за п'яную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго; і толькі варушыліся вусны яе, але голасу не было чуваць, таму Гэлі падумаў, што яна п’яная, |
ГОСПАД Магуцьцяў будзе бараніць іх, і яны пажруць і патопчуць камяні для кіданьня, і будуць піць, і будуць раўсьці, нібы ад віна, і напоўняцца [крывёю] як чаша [ахвярная], як рагі ахвярніка.
Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.
Калі яна так шчыра і доўга малілася перад ГОСПАДАМ, Гэлій прыглядаўся да вуснаў ейных.