І Я засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»
1 ЦІМАФЕЯ 1:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) [мяне], які раней блюзьніў, і перасьледаваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта, ня ведаючы, у недаверстве. Біблія (пераклад В. Сёмухі) мяне, які раней быў кляцьбіт і ганіцель і крыўдзіцель, але памілаваны, бо рабіў так ад няведаньня, у няверстве; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў, але памілаваны, бо дзейнічаў па несвядомасці і з нявер’я. |
І Я засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»
А калі душа з тутэйшых або з прыхадняў зробіць з узьнятай рукой зьнявагу ГОСПАДУ, будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,
Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты,
Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.
Я перасьледаваў шлях гэты ажно да сьмерці, зьвязваючы і аддаючы ў вязьніцу мужчынаў і жанчынаў,
І цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, як і начальнікі вашыя,
Саўл жа нішчыў царкву, уваходзячы ў дамы, і, цягнучы мужчынаў і жанчынаў, аддаваў [іх] у вязьніцу.
Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара
Ананія ж адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра мужа гэтага, колькі ліха ўчыніў ён сьвятым Тваім у Ерусаліме;
Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».
Бо я — найменшы з апосталаў, які ня варты называцца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую,
Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.
Бо вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, што я бяз меры перасьледаваў Царкву Божую і нішчыў яе,
які праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, паводле праведнасьці, якая з Закону, — беззаганны.
Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.