І, калі прыйшлі, узыйшлі ў залю, дзе былі Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацьвей, Якуб Алфеяў і Сымон Зілот, і Юда Якубаў.
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) так што сталіся вы прыкладам для ўсіх, што вераць, у Македоніі і Ахаі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так што вы зрабіліся ўзорам усім веруючым у Македоніі і Ахаі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і так вы сталіся ўзорам усім верным у Мацэдоніі і Ахаі. |
І, калі прыйшлі, узыйшлі ў залю, дзе былі Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацьвей, Якуб Алфеяў і Сымон Зілот, і Юда Якубаў.
і адтуль — у Філіпы, што ёсьць першы горад тае часткі Македоніі, калёнія. І былі мы ў гэтым горадзе некалькі дзён.
А калі Галіён стаў праконсулам Ахаі, Юдэі аднадушна накінуліся на Паўла і павялі яго да судовага пасаду,
А калі гэта споўнілася, Павал палажыў у духу ісьці ў Ерусалім, прайшоўшы Македонію і Ахаю, кажучы: «Пабыўшы там, мушу я і Рым убачыць».
бо спадабалася Македоніі і Ахаі зрабіць нейкую падтрымку ўбогім сьвятым, якія ў Ерусаліме.
Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ў-ва ўсёй Ахаі:
бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з мінулага году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.
Бо ад вас разыйшлося слова Госпадава ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і ў-ва ўсякае месца дайшла вера вашая ў Бога, так што ў нас няма патрэбы штосьці гаварыць.
дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, багацейце [ў гэтым] болей
Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,