А Хэнанію, начальніка лявітаў у сьпеве, — каб кіраваў сьпяваньнем, бо ён быў здольны [ў гэтым].
1 ЛЕТАПІСАЎ 25:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам. |
А Хэнанію, начальніка лявітаў у сьпеве, — каб кіраваў сьпяваньнем, бо ён быў здольны [ў гэтым].
І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.
І падзялілі іх жэрабем, адных і другіх, каб былі князі сьвятыні і князі Божыя з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара.
з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;
І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму.
для Шуппіма і Хосы — на захад, каля брамы Шалехет, пры шырокай дарозе, якая ўзыходзіць, варта насупраць варты.
І ўбачыла яна, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні каля ўваходу, і начальнікі, і трубы пры валадары, і ўвесь народ зямлі радуецца, і трубіць у трубы, і сьпевакі з музычнымі інструмэнтамі кіруюць хвалою. І разьдзерла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова! Змова!»
І галовамі лявітаў [былі]: Хашавія, Шэрэвія, Ешуа, сын Кадміэля, і браты іхнія, [якія стаялі] насупраць іх, каб выхваляць і дзякаваць [Богу], паводле загаду Давіда, чалавека Божага, чарга за чаргою.
І кіне Аарон жэрабя на гэтых казлоў: адно жэрабя — для ГОСПАДА, а другое жэрабя — для Азазэля.
І кінулі жэрабя пра іх, і ўпала жэрабя на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.