І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа. |
І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.
І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада.
I былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія.
Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам.
Мы напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».