і ліст да Асафа, загадчыка лясоў валадара, каб ён даў мне дрэва для бэлькаў брамаў гораду, у якім Дом [Божы], і для муроў гораду, і на дом, у які я ўвайду». І даў мне валадар, бо добрая рука Бога майго [была] нада мною.
ЭКЛЕЗІЯСТА 2:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) залажыў для сябе сады і гаі, і пасадзіў у іх усялякіх дрэваў пладовых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) завёў сабе сады і гаі, насадзіў у іх розных пладовых дрэў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) стварыў агароды і фруктовыя сады, і развёў у іх разнастайныя дрэвы пладовыя, |
і ліст да Асафа, загадчыка лясоў валадара, каб ён даў мне дрэва для бэлькаў брамаў гораду, у якім Дом [Божы], і для муроў гораду, і на дом, у які я ўвайду». І даў мне валадар, бо добрая рука Бога майго [была] нада мною.
Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай пацякуць пахошчы ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».
«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
«Любы мой пайшоў у сад свой, у кветнік пахошчаў, каб пасьвіць у садах і каб зьбіраць лілеі.
І сталася, калі ўбачыў гэта Сэдэкія, валадар Юды, і ўсе ваяры, яны ўцяклі, і выйшлі ноччу з гораду па дарозе праз сад валадара, праз браму паміж двума мурамі, і выйшлі на шлях у Арабу.