І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
СУДЗЬДЗЯЎ 11:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна яму адказала: «Тата мой, калі ты адкрыў вусны твае перад ГОСПАДАМ, зрабі мне, што ты шлюбаваў, дзеля дадзенай табе ГОСПАДАМ перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна сказала яму: бацька мой! ты адкрыў вусны твае перад Госпадам - і рабі са мною тое, што сказалі вусны твае, калі Гасподзь учыніў празь цябе помсту ворагам тваім Аманіцянам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адкрыў вусны свае перад Госпадам, зрабі са мною ўсё, што ты паабяцаў, дзеля помсты, дазволенай табе Госпадам, і дзеля перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона». |
І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
І вось, прыйшоў Кушанін, і сказаў Кушанін: «Добрую вестку прыношу, гаспадару мой, валадар. Бо адпомсьціў ГОСПАД за цябе, [выбаўляючы] цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе».
І сказаў яму валадар: «Навошта ты гаворыш словы гэтыя? Я сказаў, каб ты і Цыва падзялілі поле».
І прамовіў Майсей да пакаленьняў Ізраіля, кажучы: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД.
Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.
А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.
бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.
Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў паловай Гілеаду ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,