Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: «Ня бойся, Абраме! Я — шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая».
РЫМЛЯНАЎ 8:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што ж сказаць на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык што на гэта скажам? Калі Бог за нас, дык хто супраць нас? |
Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: «Ня бойся, Абраме! Я — шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая».
Няхай будзе ГОСПАД, Бог наш, з намі, як быў з бацькамі нашымі. Няхай Ён не пакіне нас і не адкіне нас.
А сыны Амона ўбачылі, што ўцёк Арам, і самі ўцяклі ад Абішая, брата ягонага, і ўвайшлі ў горад, а Ёаў пайшоў у Ерусалім.
Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
Радзьце раду, [што рабіць], і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца [паводле яго], бо з намі Бог».
І яны будуць ваяваць супраць цябе, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб ратаваць цябе».
Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.
Ня бойцеся аблічча валадара Бабілонскага, аблічча якога вы баіцёся, не палохайцеся яго, кажа ГОСПАД, бо Я з вамі, каб збавіць вас і вызваліць вас з рукі ягонай.
Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і ня бойцеся народу той зямлі, бо яны як хлеб для нас. Адыйшла абарона іхняя ад іх, а з намі ГОСПАД. Ня бойцеся іх».
«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».
А калі нашая няправеднасьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму.
Шчасьлівы ты, Ізраіль! Хто [падобны] да цябе, народ, якога збавіў ГОСПАД. Ён — шчыт абароны тваёй і меч велічнасьці тваёй. Ворагі твае скараюцца перад абліччам тваім, і ты будзеш таптаць каркі іхнія».
І ўсіх тых валадароў і землі іхнія Егошуа захапіў адным паходам, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, ваяваў на баку Ізраіля.
Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.
І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».