РЫМЛЯНАЎ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажучы, што нельга чужаложыць, чужаложыш? Брыдзішся ідаламі, і абкрадваеш святыню? |
Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.
Хто дасьць мне ў пустыні прыстанішча, каб я мог пакінуць народ мой і адыйсьціся ад яго? Бо ўсе яны — чужаложнікі, зборышча здраднікаў.
Адзін робіць брыдоту з жонкай бліжняга свайго, другі пляміцца распустай з нявесткай сваёй, а іншы гвалтуе ў цябе сястру сваю, дачку бацькі свайго.
І пракляты ашуканец, які мае ў чарадзе самца і абяцае [яго], і ахвяруе Госпаду папсаванае; бо Я — Валадар вялікі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і імя Маё страшнае сярод народаў.
І калі вы прыносіце сьляпое, каб ахвяраваць, ці не ліхота гэта? І калі прыносіце кульгавае і хворае, ці не ліхота гэта? Наблізься з гэтым да ваяводы твайго, ці будзе ён мець ласку да цябе, альбо ці прыйме аблічча тваё? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Ці можа чалавек абкрадваць Бога? Вы абкрадваеце Мяне. І вы кажаце: «У чым мы абкрадваем Цябе?» У дзесяціне і ахвяраваньнях.
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Пакаленьне злое і чужаложнае шукае знакаў, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока.
Пакаленьне злое і чужаложнае знаку шукае, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адыйшоў.
І навучаў, кажучы ім: «Ці ж не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
Бо вы прывялі гэтых мужоў, якія ані сьвятыні не абакралі, і ня блюзьнілі супраць багіні вашае.
Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.