ПСАЛТЫР 113:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях? |
ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Усе косткі мае скажуць: «ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?»
ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, хто гэтакі моцны, як Ты, ГОСПАДЗЕ? І вернасьць Твая навакол Цябе.
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?
І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.
Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.
«Няма такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе і ў велічнасьці Сваёй [ідзе] па воблаках.