ПЛАЧ 5:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Перасьледвальнікі на шыі нашай, мы цяжка працуем, ня маем супачынку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падганяюць нас з ярмом на шыі, замучаным не даюць супачынку. |
І станецца, што валадарствы, якія ня будуць служыць Навухаданосару, валадару Бабілонскаму, і якія ня схіляць карку свайго пад ярмо валадара Бабілонскага, Я наведаю народы гэтыя мячом, голадам і заразай, кажа ГОСПАД, аж пакуль не [ўчыню] канец ім у руках ягоных.
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я ўскладу ярмо жалезнае на шыі ўсіх народаў гэтых, каб яны, служачы, служылі Навухаданосару, валадару Бабілонскаму, і таксама зьвяроў палявых падпарадкую яму”».
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Шырокі мур Бабілону разбурэньнем будзе разбураны, і брамы ягоныя высокія будуць спаленыя агнём, і надарма мучаліся народы, і для агню марнавалі [сілы] плямёны”».
Ярмо правінаў маіх зьвязана рукою Ягонай; яны сплеценыя, узыйшлі на шыю маю; Ён паваліў сілу маю; Госпад аддаў мяне ў рукі, з якіх я не магу вырвацца.
Юдэя ўзята ў палон, [яна] ў горы і няволі вялікай, яна жыве паміж паганамі, не знаходзіць супачынку; усе перасьледвальнікі ейныя дагналі яе ў [месцах] цесных.
Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: «Вось, Я задумляю на племя гэтае ліха, ад якога вы ня ўхіліце шыяў вашых, і ня будзеце хадзіць ганарліва, бо гэта час ліхі».
Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
Дык цяпер навошта вы спакушаеце Бога, каб ускласьці на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ані бацькі нашыя, ані мы?
будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.