І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,
НЭЭМІІ 13:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і прывёў Бог наш на нас і на горад гэты ўсё гэтае ліха? А вы павялічваеце гнеў [Божы] на Ізраіля, паганячы суботу». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэтае бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не гэтак зрабілі бацькі вашыя, і Бог наш навёў на нас і на гэты горад усякія няшчасці? І вы павялічваеце гнеў Яго на Ізраэль, зневажаючы суботу!» |
І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,
А калі ня будзеце слухаць Мяне, каб сьвяткаваць дзень суботы, і не насіць цяжараў, уваходзячы праз брамы Ерусаліму ў дзень суботы, Я запалю агонь у брамах ягоных, і ён праглыне палацы Ерусаліму, і ня згасне».
І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як [бачыце гэта] сёньня.
За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як [бачыце гэта] сёньня».
Ці вы забыліся пра ліхоту бацькоў вашых і ліхоту валадароў Юды, і ліхоту жонак іхніх, пра ліхоту вашую і пра ліхоту жонак вашых, якую вы чынілі ў зямлі Юды і на вуліцах Ерусаліму?
І не пакінула распусты сваёй з Эгіптам, бо там спалі з ёй у маладосьці ейнай, і тапталі ўлоньне ейнае дзявочае, і вылівалі на яе распусту сваю.
А калі і тады ня будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў,
Я выступлю супраць вас з гвалтоўнай ярасьцю; і Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,
кажучы: «Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,
І вось, вы сталі замест бацькоў вашых, людзей грэшных, каб павялічыць лютасьць гневу ГОСПАДА на Ізраіля.