Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 13:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І сталася, што калі падаў змрок на брамы Ерусаліму перад суботаю, я сказаў, каб замыкалі вароты, і я сказаў, каб іх не адчынялі аж да сканчэньня суботы. І юнакоў сваіх я паставіў пры брамах, каб не прыносілі цяжараў у дзень супачынку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Сталася ж, калі перад днём суботы цемра схавала брамы Ерузаліма, я сказаў і закрылі брамы; я загадаў, каб не адкрывалі іх, аж пакуль не скончыцца субота. І паставіў я паслугачоў сваіх пры брамах, каб ніхто нічога не насіў у дзень суботы.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 13:19
7 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта супачынак супачынкаў для вас. І будзеце ўпакорваць душы вашыя з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую».


І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца; і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».


Калі будзеце жаць у зямлі вашай, ня будзеш дажы­наць да мяжы поля твайго і ня бу­дзеш зьбіраць да рэшты каласоў на жніве тваім. Пакіньце іх убогім і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».


Дзеля гэтага Юдэі казалі аздароўленаму: «Сёньня субота, ня можна табе браць ложак».


І начавалі гандляры і прадаўцы ўсякага тавару звонку Ерусаліму адзін раз і другі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы