І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры.
НАВУМА 1:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Што вы задумалі супраць ГОСПАДА? Ён учыніць загубу, не паўстане ў другі раз бедства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што намышляеце вы супроць Госпада? Ён учыніць зьнішчэньне, і бедства ўжо не паўторыцца, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што думаеце вы супраць Госпада? Ён выканае знішчэнне; не паўторыцца бяда. |
І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры.
І цяпер не насьміхайцеся, каб не заціснуліся кайданы вашыя; бо я чуў ад Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, што прызначана зьнішчэньне для ўсёй зямлі.
і скажы: “Так патоне Бабілон і не падымецца дзеля ліха гэтага, якое Я прывяду на яго, і будуць яны зьнішчаныя”». Дасюль словы Ярэміі.
І даведаецца ўсякае цела, што Я, ГОСПАД, выцягнуў меч Мой з похваў ягоных, і ён [да іх] ужо ня вернецца”.
[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія ўздымаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,
І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы».
У дзень той Я споўню над Гэліем усё, што прадказаў адносна дому ягонага, ад пачатку і да канца.