МАЦЬВЕЯ 25:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам зь сьвяцільнямі сваімі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разумныя ж узялі алею ў посуд свой разам з лампадамі сваімі. |
Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.
Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.