МАЦЬВЕЯ 15:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа, адказваючы, сказаў: «Усякая расьліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе выкарчавана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён сказаў у адказ: усякая расьліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Усякая расліна, якой не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, выкарчавана будзе. |
І ўвесь народ твой будзе праведным, яны возьмуць зямлю ў спадчыну на вякі. Яны — парасткі насаджэньня Майго, твор рукі Маёй, каб Я праславіўся.
разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.
Тады вучні Ягоныя, падыйшоўшы, казалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?»
Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.
Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;