МАРКА 16:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны, пайшоўшы, абвяшчалі паўсюль Госпада, Які дапамагаў ім і сьцьвярджаў словы знакамі, якія іх суправаджалі. Амэн. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны пайшлі і прапаведавалі ўсюды, пры Гасподнім садзеяньні і падмацаваньні слова наступнымі азнакамі. Амін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яны, пайшоўшы, вясцілі ўсюды, а Госпад дапамагаў ім і падмацоўваў словы іх знакамі, што іх суправаджалі. Амін. |
як пераказалі нам тыя, што былі ад пачатку відавочцамі і сталіся паслугачамі Слова,
Аднак яны былі там даволі часу, адважна гаворачы пра Госпада, Які сьведчыў пра слова ласкі Сваёй і чыніў знакі і цуды праз рукі іхнія.
а Ты працягні руку Тваю на аздараўленьне, і каб рабіліся знакі і цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса».
А праз рукі апосталаў рабілася шмат знакаў і цудаў у народзе, і былі ўсе аднадушна ў прысенку Салямонавым.
у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.
І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі.
як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,
якім засьведчыў Бог праз знакі, і цуды, і розныя сілы, і праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?