Раніцаю сей насеньне тваё, і ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
ЛУКАША 5:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае мноства рыбы, і нават сетка ў іх прарывалася. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікае мноства рыбы, і нават мярэжа ў іх рвалася. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі гэта зрабілі, злавілі так многа рыбы, што іх сетка рвалася. |
Раніцаю сей насеньне тваё, і ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
І далі знак таварышам, што былі на другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім, і прыйшлі, і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.
Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, былі ахрышчаныя, і ў той дзень дадалося каля трох тысячаў душ.
А многія з тых, якія чулі слова, паверылі; і быў лік такіх мужоў каля пяці тысячаў.
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.