«Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!»
ЛУКАША 2:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Дзіця расло і ўмацоўвалася Духам, поўнае мудрасці, ды ласка Божая была на Ім. |
«Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!»
Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я расказваю твор мой пра Валадара. Язык мой — як пёрка спраўнага пісара.
А дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.
І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.
І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
І нарадзіла яна сына, і назвала яго імем Самсон. І хлопец рос, і дабраслаўляў яго ГОСПАД.
І паспагадаў ГОСПАД Ганьне, і яна зачала, і нарадзіла трох сыноў і дзьве дачкі. А юнак Самуэль рос пры ГОСПАДЗЕ.
І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім. І з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю.