ЛІКІ 7:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі гэта ад іх, каб яны спраўлялі службу ў палатцы сустрэчы, і перадай гэта левітам адпаведна парадку іх паслугі». |
Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна.