Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля, бо ён — першародны, але як ён зганьбіў ложак бацькі свайго, першародзтва ягонае аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраіля, хоць яны ня лічацца першароднымі.
ЛІКІ 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна [будзе] Эліцур, сын Шэдэура. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьцяг табару Рувімавага на поўдзень, па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шэдэураў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З паўднёвага боку хай будзе сцяг лагера Рубэна па яго войсках, а кіраўнік — Элісур, сын Сэдэура; |
Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля, бо ён — першародны, але як ён зганьбіў ложак бацькі свайго, першародзтва ягонае аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраіля, хоць яны ня лічацца першароднымі.
І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Эліцур, сын Шэдэура.
Калі другі раз працягла затрубіш, выйдзе [ў дарогу] табар, які з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.