ЛІКІ 19:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьбярэ чалавек чысты попел каровы, і высыпе па-за табарам у месцы чыстым, і ён будзе для грамады сыноў Ізраіля захаваны для [прыгатаваньня] вады ачышчэньня. Гэта [ахвяра] за грэх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хто-небудзь чысты няхай зьбярэ попел ад цялушкі і пакладзе за табарам на чыстым месцы, і будзе ён захоўвацца для супольства сыноў Ізраілевых, дзеля вады ачышчальнай: гэта ахвяра за грэх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, хто збіраў попел каровы, павінен вымыць сваё адзенне і будзе нячысты аж да вечара. |
У той дзень адчыніцца крыніца для дому Давіда і для жыхароў Ерусаліму дзеля [абмыцьця] грэху і нячыстасьці.
Кожны, хто дакрануўся нябожчыка і не ачысьціўся, робіць нячыстай Сялібу ГОСПАДА; будзе вынішчана душа тая з Ізраіля, бо вада ачышчэньня не пакрапіла яго, і ён будзе нячысты, і нячыстасьць ягоная застанецца на ім.
І возьмуць для нячыстага попел той спаленай [ахвяры] за грэх і нальюць на яго жывой вады ў посуд.
І чалавек чысты возьме гізоп, і памочыць яго ў вадзе, і пакропіць намёт, і ўвесь посуд, і людзей, якія былі ў ім, і таго, хто дакрануўся костак, або забітага, або памёршага, або магілы.
І аддасьцё яе Элеазару сьвятару, і ён выведзе яе па-за табар, і заб’іцё яе перад абліччам ягоным.
І той, хто спальваў карову, памые шаты свае ў вадзе, і абмые цела сваё ў вадзе, і нячысты будзе ён аж да вечара.
І зноў пасьвяціць ён ГОСПАДУ дні пасьвячэньня свайго, і прывядзе ў ахвяру ягня аднагадовае як аднагараджэньне, а дні папярэднія ня будуць залічаны, бо ён занячысьціў пасьвячэньне сваё.
Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і няхай паголяць яны ўсё цела сваё, і няхай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі.
А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.
Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
Бо Гэткага трэба нам Першасьвятара, сьвятога, нявіннага, беззаганнага, адлучанага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над нябёсы,
Бо калі кроў валоў і казлоў і попел каровы, пакрапіўшы апаганеных, асьвячае іх дзеля чыстасьці цела,