І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.
ЗАХАРЫІ 13:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца на ўсёй зямлі, кажа ГОСПАД, што дзьве часткі на ёй будуць вынішчаны, загінуць, а трэцяя [частка] застанецца на ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе на ўсёй зямлі, кажа Гасподзь: дзьве часткі на ёй будуць зьнішчаны, вымруць, а трэцяя застанецца на ёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе ва ўсёй зямлі, — кажа Госпад, — Дзве часткі на ёй будуць знішчаны і вымруць, і трэцяя частка застанецца на ёй; |
І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.
І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.
Бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб збавіць цябе. Бо Я зраблю канец усім народам, сярод якіх Я расьцярушыў цябе, але табе не зраблю канца, аднак пакараю цябе паводле суду і не пакіну цябе без пакараньня.
І аддзялю ад вас бунтаўнікоў і тых, якія грашаць супраць Мяне, і выведу іх з зямлі пражываньня іхняга, але ў зямлю Ізраіля яны ня ўвойдуць, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Трэцяя частка твая памрэ ад заразы і загіне пасярод цябе ад голаду; трэцяя частка ўпадзе ад мяча ў ваколіцах тваіх; і трэцюю частку Я расьцярушу на ўсе вятры, і выцягну на іх меч.
Ён зацьвердзіць запавет для многіх у адзін тыдзень, і ў палове тыдня спыніцца ахвяра крывавая і ахвяра хлебная, і на крыле [сьвятыні] будзе агіда спусташэньня аж да канца, калі вызначаны [прысуд] выльецца на спусташальніка».
Ад мяча памруць усе грэшнікі народу Майго, якія кажуць: “Не наблізіцца, не сустрэне нас ліха”.
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Пачуўшы пра гэтае, валадар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў забойцаў тых, і горад іхні спаліў.
І калі б Госпад не скараціў гэтых дзён, не выратавалася б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэтыя дні.
І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.